Гісторыя развіцця бальных танцаў у Беларусі

Бальныя танцы пачалі развівацца ў Беларусі з 1965г. У гэтым годзе 1 верасня ўпершыню пад кіраўніцтвам Макса Самойлавіча Каца ў новым палацы культуры Трактарнага завода адкрываюцца гурткі бальнага танца. І ўжо ў снежні 1965г. у Беларусі праводзіцца першы конкурс бальных танцаў.

М.С. Кац вядзе вялікую работу па ўкараненню танцавальнай культуры ў школы, харэаграфічныя вучэльні, інстытуты. Ён актыўна супрацоўнічае з дзяржаўнымі органамі, установамі і дзякуючы яго намаганням у Беларусі пачынае праводзіцца вельмі шмат семінараў па бальных танцах для выкладчыкаў вучэльняў, школ, інстытутаў. Пры інстытуце павышэння кваліфікацыі адкрываецца курс бальных танцаў.

З 1982 года праводзіўся вядомы беларускі турнір «Вясновыя рытмы», які цяпер, на жаль, забыты. Да канца 80-х гадоў бальныя танцы пераходзяць у разрад спорту і мяняюць сваю назву на «спартыўныя танцы». Але ўсё ж, як і харэаграфічнае мастацтва ў цэлым, спартыўны танец з'яўляецца пераважна мастацтвам, у якім адлюстроўваюцца перш за ўсё ўнутраны свет чалавека, яго эмацыйны стан, настрой, пачуцці, думкі.

Комментарии запрещены.